BE RU EN

«Заціснуць Лукашэнку можна адным махам»

  • 28.02.2021, 8:59

Дзмітрый Гордан распавёў, як прымусіць дыктатара сысці.

Вядомы ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гордан падзяліўся меркаваннем пра варыянты адхілення Лукашэнкі ад улады.

- Як можа сысці Лукашэнка? Што павінна здарыцца? Сыход у іншы свет, загад з Крамля ці яго рашэнне?

- Я нікому не жадаю сыходу ў іншы свет. Магу сказаць, што варыянтаў сыходу можа быць некалькі. Варыянт першы і самы відавочны на мой погляд: жорсткая пазіцыя калектыўнага Захаду. Тое, што чэмпіянат свету ў хакеі не прайшоў у Беларусі - гэта добра. Але гэтага мала.

Эканамічныя санкцыі жорсткія і націск на балесныя месцы, у выніку якіх становіцца балюча. У выбары сысці або заставацца - перамагае выбар сысці.

Таму Захад, эканамічныя санкцыі. Дапамога Расеі? Расеі цяпер самой няпроста. Трэба глядзець на геапалітыку з прыходам Байдэна. З выкрыццём Навальнага Расея можа стаць Беларуссю альбо Украінай. І тут вельмі важна Захаду сказаць сваё слова. Заціснуць Лукашэнку можна адным махам. Было б жаданне, была б палітычная воля. Калі ў Захаду яна будзе - усё збудзецца.

Апошнія навіны