BE RU EN

Яшчэ адна працаўніца «Нафтана» далучылася да страйку

  • 27.02.2021, 20:50

Ксенія Садоўская заявіла, што хоча жыць у згодзе са сваім сумленнем.

27 лютага 2021 года да агульнанацыянальнага страйку далучаецца лабарантка хімічнага аналізу 4 катэгорыі ААТ «Нафтан» Ксенія Садоўская, піша тэлеграм-канал «Стачка Нафтана».

«Я стамілася баяцца і хачу жыць у згодзе са сваім сумленнем!» - кажа Ксенія Садоўская.

Ейны стаж працы на прадпрыемстве 8 гадоў.

Апошнія навіны