BE RU EN

Навукоўцы здалелі разгадаць «код» Леанарда да Вінчы

  • 27.02.2021, 20:38

Гаворка ідзе пра стыль, якім карыстаўся вядомы мастак.

Міжнародная суполка навукоўцаў у часе даследавання здолела разгадаць «код» Леанарда да Вінчы. Праводзілася работа на чале з П'ерам Джорджыё Рыгецці, які прадстаўляе Політэхнічны ўніверсітэт у Мілане, піша lenta.ua.

Гаворка ідзе пра стыль, якім карыстаўся вядомы мастак. Даследчыкі звярнулі ўвагу, што на палотнах, якія выяўляюць Мадону з Езусам, аб'екты размешчаны па коле. З вялікай дзеллю імавернасці да Вінчы запазычыў «метад» з персідскай і арабскай традыцыі, пасля гэта стала адметнай рысай прац не толькі самога вынаходніка, але і ягоных шматлікіх паслядоўнікаў. Адзначаюць эксперты і адсутнасць сумневаў наконт таго, што гэткі падыход выступаў «трафарэтам» або нават «кодам да Вінчы», калі гаварыць пра творы школы мастака.

Аўтары даследавання зазначаюць, што пасля канчатковага падзення Канстанцінопаля ўсходняя культура ў значнай ступені адбілася на царкоўным іканапісе, які меў артадаксальны характар, што пакінула свой след і на мастацтве Рэнэсансу.

Апошнія навіны