Дзве траціны расейскай нафты прызналі нерэнтабельнай
- 27.02.2021, 18:23
Якасць запасаў расейскай нафты значна ўпала.
Толькі 36% з 30 млрд тон запасаў нафты ў Расеі з'яўляюцца рэнтабельнымі, што звязана з пагаршэннем умоў асваення і падзеннем якасці запасаў. Як паведамляе finanz.ru, пра гэта піша намеснік міністра энэргетыкі РФ Павел Сарокін у артыкуле для часопіса «Энергетическая политика».
«Паводле звестак інвентарызацыі эканомікі распрацоўкі радовішчаў, праведзенай на даручэнне ўрада Расеі, з 30 млрд тон запасаў нафты Расеі, якія здабываюцца, толькі 36% з'яўляецца рэнтабельным у бягучых макраэканамічных умовах. Гэта звязана з пагаршэннем магчымасцяў асваення: ростам абваднення, неабходнасцю будаўніцтва дарагіх свідравін складанай канструкцыі, нізкай пранікальнасцю і расчлянення калектараў, сыходам у краявыя зоны і пласты з невялікімі таўшчынямі і гэтак далей», - растлумачыў Сарокін.
«Усё гэта не толькі павялічвае сабекошт здабычы, але і павышае рызыкі непацвярджэння планаваных паказчыкаў распрацоўкі праз складанасці мадэлявання працэсаў і памылак пры свідраванні, напрыклад, выхадам з прадуктыўнага пласта пры гарызантальным свідраванні. У выніку, паводле некаторых актывах фактычная рэнтабельнасць бурэння можа значна адрознівацца ад планаў, а запасы не пацвярджаюцца», - падкрэсліў намеснік міністра.
З яго слоў, якасць узнаўлення рэсурснай базы таксама пагаршаецца. Сярэдні памер адкрыццяў новых радовішчаў у 2015-2019 гадах склаў 9-14 млн тон (без уліку некалькіх буйных на шэльфе і Паяхскага радовішча). Прырост запасаў у апошнія гады забяспечваецца даразведкай у дзейных рэгіёнах здабычы, а таксама пераацэнкай запасаў. У асноўным, у традыцыйных рэгіёнах прырост адбываецца за кошт пошуку прапушчаных пакладаў або свідравання на глыбокія гарызонты. Пры гэтым тэхналагічная складанасць геолагаразведкі значна павышаецца.