BE RU EN

У Беларусі выяўлена тры розныя варыянты каранавіруса

  • 27.02.2021, 17:22

Гэта генетычныя варыянты з індэксамі G, GR, GH.

У Беларусі выяўлена тры розныя варыянты каранавіруса, піша kp.by.

- Паводле атрыманых звестак, у краіне выяўлена тры асноўныя генетычныя варыянты віруса - G, GR, GH. Пры гэтым амаль палова ўсіх выпадкаў звязана з варыянтам GH, - кажа кандыдат медычных навук, загадчык лабараторыі грыпу і грыпападобных захворванняў Наталля Шмялёва. - Праводзіцца маніторынг зменлівасці віруса, аналізуюцца спектр і частата з'яўлення мутацый у геноме віруса. Сёння атрыманыя прыярытэтныя звесткі пра шырокае распаўсюджанне варыянту, упершыню зарэгістраванага ў Беларусі ў красавіку 2020 года, у Латвіі.

Апошнія навіны