BE RU EN

Беларусы масава патрабуюць у Yara разарваць супрацоўніцтва з «Беларуськаліем»

  • 27.02.2021, 12:37

Зварот да нарвежскай кампаніі падпісалі дзясяткі тысячаў чалавек.

Больш за 34 тысячы чалавек падпісалі петыцыю са зваротам да кампаніі Yara з заклікам спыніць супрацоўніцтва з «Беларуськаліем».

Аўтары петыцыі мяркуюць, што беларускае прадпрыемства для здабычы калійных угнаенняў знаходзіцца пад поўным кантролем незаконнага рэжыму Лукашэнкі і проста не мае магчымасці рабіць тое, што правільна з гледзішча закону і этыкі.

«Беларуськалій з'яўляецца адной з асноўных крыніцаў фінансавання лукашысцкага АМАПу і КДБ, якія нясуць адказнасць за пазбаўленне волі, згвалтаванні, катаванні і пераслед дзясяткаў тысячаў людзей», – гаворыцца ў петыцыі.

Апошнія навіны