BE RU EN

Перад Лукашэнкам у Сочы паставілі цяжкія пытанні

  • 27.02.2021, 8:40

Цалкам верагодна, што паміж Менскам і Масквой ізноў «заіскрыць».

На перамовах 22 лютага ў Сочы раптам усплыла тэма апгрэйду дарожных картаў інтэграцыі. Але досвед паказвае, што гэты працэс можа быць вельмі доўгім і ў любы момант сарвацца, піша палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.

Да таго ж Маскву, як мяркуюць многія палітолагі, бянтэжыць перспектыва падпісваць інтэграцыйныя дакументы з Лукашэнкам, у якога пасля леташніх выбараў і пратэстаў вялікія праблемы з легітымнасцю.

Такім чынам, усмешкі двух кіраўнікоў перад тэлекамерамі ў Сочы зусім не сведчаць пра бясхмарнасць стасункаў.

Падобна на тое, што перад Лукашэнкам там паставілі цяжкія пытанні. Цалкам верагодна, што ўжо сёлета паміж хаўруснікамі зноў заіскрыць.

Апошнія навіны