BE RU EN

Апытанне: Амаль кожны другі расеец не хоча бачыць Пуціна ў Крамлі пасля выбараў

  • 26.02.2021, 20:13

Гэта рэкордны паказчык за апошнія 8 гадоў.

Перавыбрання прэзідэнта РФ Пуціна на новы тэрмін не хочуць 41% расейцаў. Гэта рэкордны паказчык за апошнія 8 гадоў, указваюць вынікі сацапытання «Левада-цэнтра», піша «Зеркало недели».

Яшчэ 48% расейцаў хацелі б перавыбрання Пуціна, які кіруе Расеяй больш за 20 гадоў.

Працэнт расейцаў, якія супраць перавыбрання Пуціна, быў вышэйшы за сённяшнія паказчыкі толькі ў канцы 2013 года - тады змены прэзідэнта хацелі 45% апытаных.

Намеснік кіраўніка «Левада-цэнтра» Дзяніс Волкаў патлумачыў вынікі апытання тым, што з 2018 года ў насельніцтва назапашваецца стомленасць ад прэзідэнта. Між іншым, на гэта паўплывала пенсійная рэформа, падзенне ўзроўню жыцця расейцаў і эканамічныя наступствы каранавіруса.

Апошнія навіны