BE RU EN

«Гэтыя фактары могуць істотна паўплываць на хісткасць рэжыму»

  • 26.02.2021, 16:36

Можа супасці адразу некалькі абставін.

Калі даходы прадоўжаць падаць, гэта можа падахвоціць новую хвалю пратэстаў. Тым больш, што справа ідзе да вясны, калі пратэстная актыўнасць нашмат вышэйшая, піша ў сваім Telegram-канале палітолаг Дзмітрый Балкунец.

Але тут павінен супасці шэраг фактараў: жаданне людзей пратэставаць далей, насуперак страху, плюс эканамічны калапс.

Напрыклад, падзенне заробку ўдвая-ўтрая. Калі людзі адчуюць, што, як кажа Лукашэнка, «жэрці няма чаго». Вось гэтыя фактары могуць істотна паўплываць на хісткасць рэжыму.

Але трэба разумець, што ў адказ Лукашэнка будзе ўжываць тыя ж інструменты, якія і ўжываў: гвалт і рэпрэсіі.

На дыялог ён ісці не здольны.

Апошнія навіны