BE RU EN

Каралева Лізавета II падзялілася ўражаннямі ад прышчэпкі супраць COVID-19

  • 26.02.2021, 14:46

Кіраўніца брытанскай манархіі папрасіла сваіх падданых вакцынавацца.

Лізавета II і яе муж герцаг Эдынбургскі прышчапіліся ад каранавірусу ў пачатку студзеня і толькі цяпер каралева расказала пра свае адчуванні, паведамляе ВВСВВС.

Паводле ейных словаў, усё прайшло бязбольна.

«Гэта было вельмі хутка... І прышчэпка не прынесла зусім ніякага болю», – сказала Лізавета II падчас відэаканферэнцыі з кіраўнікамі брытанскай праграмы масавай вакцынацыі.

Яна дадала, што, атрымаўшы прышчэпку, адчула сябе больш абароненай.

Вялікая Брытанія 8 снежня першай у свеце пачала масавую вакцынацыю ад каранавірусу. Першым чалавекам, які атрымаў вакцыну, стала 90-гадовая жыхарка Паўночнай Ірландыі Маргарэт Кінан.

Апошнія навіны