BE RU EN

«Хацелася б зноў убачыць тысячы людзей на вуліцах»

  • 26.02.2021, 10:56

Беларусы акрыялі духам у чаканні Дня Волі.

У Беларусі з'явіліся стыкеры да Дня Волі. Рэакцыя людзей была неадкладная. Телеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст свайго чытача:

«Убачыў стыкеры да Дня Волі. Я памятаю іх, бачыў у Менску. І ўспомніў пра свой ролік, рабіў яго да 25 сакавіка. У кадрах таксама легендарныя маршы «недармаедаў» што пракаціліся па ўсёй краіне. Хацелася б зноў убачыць тысячы людзей на вуліцах. Песня майго знаёмага з групы Інструктаж. Думаю многім спадабаецца і многіх натхніць!».

Апошнія навіны