BE RU EN

Экспэрт: Мядзведзеў адпомсціць Лукашэнку

  • 26.02.2021, 9:49

Хмары над нелегітымным дыктатарам згушчаюцца ўсё мацней.

Куратарам усяго беларускага кірунку расейскай палітыкі стане экс-прэзідэнт РФ, намеснік старшыні Савета бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў. Для незаконнага кіраўніка Беларусі гэта не абяцае нічога добрага і з'яўляецца дадатковай падставай напружыцца.

Пра гэта ў эфіры інтэрнэт-канала PolitWera заявіў экспэрт у беларуска-расейскіх дачыненнях Уладзімір Трухан.

Трухан нагадаў, што паміж Мядзведзевым і Лукашэнкам існуе асабістая непрыязнасць, а былы прэзідэнт Расеі не даруе крыўдаў і можа быць жорсткім.

«Мядзведзеў - гэта не плюшавы мядзведзік, і яшчэ невядома, каму пашанцуе. Ён зусім такім («белым і пухнатым») не з'яўляецца, - у яго свая лексіка, ён даволі інтэлігентны чалавек, у гэтым плане ён не такі, можа быць, жорсткі і рэзкі, як Пуцін вонкава, але ён зусім не мяккая цацка...

Ён не крыўдлівы, ён проста злапамятны. Яго асноўнае адрозненне ад Пуціна, кажуць людзі блізкія і знаёмыя, што Пуцін дараваць можа, а Мядзведзеў ніколі», - заявіў Трухан.

Нагадаем, раней Лукашэнка і Мядзведзеў не раз абменьваліся крытыкай на адрас адзін аднаго, а падчас нядаўняга візіту беларускага дыктатара ў Сочы, у Мядзведзева не знайшлося часу для сустрэчы з ім праз «шчыльны графік».

Апошнія навіны