BE RU EN

Расейскія дыпламаты пакінулі Паўночную Карэю на самаробнай дрызіне

  • 25.02.2021, 21:34

Дыпламаты збудавалі вазок, на які пагрузілі дзяцей і рэчы.

Расейскія дыпламаты пакінулі Паўночную Карэю на самаробнай дрызіне. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ у Telegram.

У знешнепалітычным ведамстве растлумачылі, што праз перапыненыя зносіны паміж краінамі з прычыны пандэміі каранавіруса супрацоўнікам дыпмісіі з сем'ямі давялося выбірацца на радзіму самастойна. Большую частку шляху да мяжы яны пераадолелі на цягніку і аўтобусе, аднак з прымежнай зоны яны дабіраліся да Расеі пешшу. Дыпламаты збудавалі вазок, на які пагрузілі дзяцей і рэчы.

«Адзіным мужчынам маленькага атрада і галоўным «рухавіком» несамаходнай дрызіны гэтым разам быў трэці сакратар амбасады Уладзіслаў Сарокін», удакладнілі ў МЗС.

Пасля перасячэння мяжы на памежнай станцыі Хасан іх сустрэў аўтобус, які адвёз суайчыннікаў у аэрапорт Уладзівастока.

Апошнія навіны