BE RU EN

Леанід Вайсфельд: здзіўляе, што ў менскім «Дынама» палова замежнікаў

  • 25.02.2021, 20:30

Хакейны функцыянер патлумачыў нядрэнны выступ «зуброў» у гэтым сезоне.

Вядомы хакейны функцыянер і экспэрт «Матч ТВ» Леанід Вайсфельд выказаў здзіўленне тым фактам, што склад менскага «Дынама» практычна напалову складаецца з легіянераў, чым менавіта і тлумачыцца нядрэнны выступ «зуброў» у гэтым сезоне.

- Што тычыцца менскага «Дынама», то ў клуба ў складзе якасныя легіянеры. Плюс добры ўзрост у хлопцаў, якія рабілі вынік у першай палове чэмпіянату. Вазьміце таго ж Ягора Шаранговіча, які паляцеў выступаць за «Нью-Джэрсі». У кантэксце менскага «Дынама» адзначу адзін момант, які мяне вельмі радуе. Памятаеце, калі ў клуб хацелі прызначыць Аляксандра Андрыеўскага? Тады менчукі не змаглі дамовіцца з трэнерам, бо заявілі, што ў камандзе не будзе замежнікаў. А цяпер пры Крэйг Вудкрафце іх палова каманды. Склад у менскага «Дынама» ўкамплектаваны.

Апошнія навіны