BE RU EN

ЕЗ працягнуў санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

  • 25.02.2021, 20:16

Санкцыі падоўжаныя да 28 лютага 2022 года.

Рада Еўрапейскага Звязу працягнула санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі да 28 лютага 2022 года, гаворыцца ў заяве на афіцыйным сайце арганізацыі ў чацвер.

«Сёння Рада пастанавіла падоўжыць да 28 лютага 2022 году абмежавальныя захады ў дачыненні да высокапастаўленых службовых асоб, адказных за жорсткія рэпрэсіі і запалохванне мірных дэманстрантаў, прадстаўнікоў апазіцыі і журналістаў у Беларусі, а таксама асоб, адказных за фальсіфікацыю вынікаў выбараў», - адзначаецца ў заяве.

«Санкцыі ЕЗ таксама нацэлены на эканамічныя суб'екты, буйных бізнэсоўцаў і кампаніі, якія атрымліваюць выгаду ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і/або падтрымліваюць яго», - гаворыцца там.

Апошнія навіны