BE RU EN

Да +14°С чакаецца ў Беларусі ў пятніцу

  • 25.02.2021, 18:54

Будзе воблачна з праясненнямі.

Парывісты вецер і да 14 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусi 26 лютага, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Удзень будзе воблачна з праясненнямі, месцамі пройдуць невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с, месцамі па Віцебскай вобласці - да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 6-12 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах - да +14.

Апошнія навіны