BE RU EN

Афіцэры паліцыі Арменіі адмовіліся падпарадкоўвацца Пашыняну

  • 25.02.2021, 17:23

Яны заклікаюць дзейныя ўлады сысці мірна.

Частка высокапастаўленых афіцэраў армянскай паліцыі падтрымала патрабаванне Генштаба ВС рэспублікі аб адстаўцы прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна і ўсяго ўрада.

Як паведамляе News.am, яны выказваюць «падтрымку каманднаму складу войска». На іх думку, заява прадыктаваная занепакоенасцю лёсам Радзімы. У выніку яны заклікалі супрацоўнікаў паліцыі «не падпарадкоўвацца незаконным указанням Нікола Пашыняна і не ўжываць сілу супраць народа».

Цяпер яны заклікаюць дзейныя ўлады «мірна, без узрушэнняў сысці».

Апошнія навіны