BE RU EN

Іван Ургант высмеяў неадэкватнага «ябацьку», вайсковага камісара Крываносава

  • 25.02.2021, 11:52

Расейскі тэлевядучы пракаментаваў дзікі «рытуал», зладжаны палкоўнікам падчас эпідэміі каранавіруса.

Расейскі шоўмэн і тэлевядоўца Іван Ургант звярнуў увагу на гісторыю вайсковага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава. На УНС ён атрымаў «зарад энэргіі» ад Лукашэнкі і падзяліўся ім з гомельскімі вайскоўцамі.

24 лютага ў перадачы «Вечерний Ургант», якая выходзіць на расейскім «Першым канале», быў паказаны ролік, на якім Крываносаў перадае «зарад энэргіі» вайскоўцам.

- Вельмі прыемна, што каранавірус і межы зачыненыя, [а] няма перабояў у пастаўках прадуктаў у беларускае войска. Гэта па-першае. У добрай форме знаходзіцца войска. Па-другое, усё-ж шкада, што Лукашэнка не пацалаваў гэтага палкоўніка. Вось гэта шкада. Гэта відэа я б таксама паглядзеў, - пракаментаваў гэта відэа Ургант.

Апошнія навіны