BE RU EN

«97% калектыву за перамены - у начальства паніка»

  • 25.02.2021, 17:20

Рабочыя Маладзечнаводаканала не спыняюць барацьбу з рэжымам.

Чытач тэлеграм-канала «Баста!» распавёў аб бесперапыннай барацьбе на Маладзечнаводаконале:

- У самой арганізацыі, як мінімум 97% працоўных за перамены. Раней калектыў выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю, упрыгожыўшы рабочую машыну нацыянальным сцягам. Начальства, натуральна, імкнулася ўсё спыніць на корані, каб ніхто не ў арганiзацыi пра гэта не даведаўся. Але не выйшла.

Наступную машыну размалявалі балончыкам. У начальства была паніка. Потым нацыянальны сцяг вывесілі ў сталоўцы. А пасля гэтага КДБ прыйшоў з праверкай. Усе начальнікі былі, як кажа былы прэзідэнт, нахіленыя, некаторыя, мабыць, нахіляліся некалькі разоў.

Гэта паказвае, наколькі ж гэтыя людзі баязлівыя. Начальства цяпер баіцца як рабочых, так і міліцыянтаў. Ідэолаг у паніцы, пусціў чуткі сярод працоўных, што ён нібыта за Ціханоўскую галасаваў, але напраўду ён проста выключны прыстасаванец.

Апошнія навіны