BE RU EN

Лукашысцкі суд прызнаў «вінаватым» загінулага ад рук карнікаў Генадзя Шутава

  • 25.02.2021, 10:40

А берасцейца - сведку забойства, асудзілі на 10 гадоў калоніі.

25 лютага ў Берасці вынеслі прысуд нябожчыку Генадзю Шутаву, якога смяротна паранілі ў галаву падчас пратэстаў 11 жніўня, і ягонаму сябру Аляксандру Кардзюкову, паведамляе tut.by.

Лукашэнкаўскі суд прызнаў Шутава і Кардзюкова «вінаватымі». Кардзюкову прызначылі 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Шутаву, Які загінуў ад рук карнікаў, вынеслі абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання.

«Пацярпелымі» суд прызнаў вайскоўцаў з Мар'інай Горкі: капітана сіл спецыяльных аперацый Рамана Гаўрылава і прапаршчыкa Арсенія Галіцына.

На слуханнях паводле справы Гаўрылаў шчыра прызнаўся, што гэта ён забіў бяззбройнага дэманстранта Генадзя Шутава.

Нагадаем, 43-гадовы Генадзь Шутаў памёр 19 жніўня ў вайсковым шпіталі Менска. Ён атрымаў смяротную агнястрэльную ранну ў галаву падчас разгону мірнага пратэсту ў Берасці.

Апошнія навіны