BE RU EN

«Не здаёмся і крочым наперад!»: Беларусы Уроцлава правялі магутную акцыю салідарнасці

  • 25.02.2021, 10:15

Яна прысвечаная 200 дням Рэвалюцыі.

Беларусы Уроцлава правялі акцыю, прысвечаную 200 дням з пачатку дзівоснага беларускага пратэсту, паведамяць тэлеграм-канал «Хартыя 97%».

«Мы ўспомнілі пра палітвязняў і выказалі сваю падтрымку ўсім, хто кожны дзень змагаецца з цемрай, каб святло перамагло, каб нашы дзеці мелі будучыню.

Беларусы - выдатны, свабодны народ, які заслугоўвае добрага жыцця, але за сваю светлую будучыню нам яшчэ трэба пазмагацца. То не здаёмся і крочым наперад! Жыве Беларусь!», - заявілі ўдзельнікі акцыі.

Апошнія навіны