BE RU EN

У Польшчы зафіксаваны значны скачок заражэнняў каранавірусам

  • 24.02.2021, 15:36

Урад анансаваў новыя абмежаванні.

Як паведамляюць польскія СМІ, за апошнія 24 гадзіны ў Польшчы зафіксавалі больш за 12 000 новых заражэнняў каранавірусам. Гэта амаль удвая больш, чым напярэдадні.

Варта адзначыць, што гэта самы высокі паказчык з 7 студзеня. Напярэдадні колькасць новых выпадкаў складала 6310.

Больш за ўсё новых выпадкаў прыпадае на Мазавецкае (1961) і Сілезскае (1529) ваяводствы.

Урад анансаваў новыя абмежаванні праз скачок заражэнняў COVID-19.

Апошнія навіны