BE RU EN

У Ізраілі поўны курс вакцынацыі ад каранавіруса прайшла палова дарослага насельніцтва

  • 24.02.2021, 14:10

За дзень робіцца амаль 150 тысяч прышчэпак.

Ізраільскія медыкі прышчапілі ад Кавіда-19 дзвюма дозамі прышчэпкі больш за 48% дарослага насельніцтва, старэйшага за 16 гадоў, паведамляе Times of Israel.

У Міністэрстве аховы здароўя Ізраіля паведамілі, што першую дозу вакцыны атрымалі звыш 4,5 млн чалавек, а другую - больш за 3,1 млн чалавек.

За апошні дзень у краіне выявілі больш за чатыры тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам COVID-19. Цяпер у Ізраілі хварэюць на каранавірус звыш 42 тысяч чалавек.

Усяго з пачатку пандэміі выявілі блізу 761 тысячы выпадкаў заражэння COVID-19. Памерлі звыш 5,6 тысячы чалавек.

Апошнія навіны