BE RU EN

Прадаўжаецца ціск на актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк

  • 24.02.2021, 13:45

Маці дваіх дзяцей прымусова накіравалі на псіхіятрычную экспэртызу.

22 лютага берасцейскі актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда пасля 12 дзён арышту выйшаў з ІЧУ. А сёння ён распавёў «Белсату», што ягоную жонку, маці дваіх дзяцей і актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнду-Панасюк 23 лютага этапавалі з Берасцейскага СІЗА №7 у «Навінкі».

«Там цягам двух тыдняў мая жонка будзе праходзіць судова-псіхалагічна-псіхіятрычную экспэртызу. Мяркую, што гэта ціск на чалавека, каб маральна зламаць, помста за пазіцыю. Яна не прызнае следчых, якія ходзяць да яе, і не дае ніякіх паказанняў, бо ўважае іх за злачынцаў», - сказаў Андрэй Шарэнда.

У «Навінках» Паліна не зможа атрымліваць лістоў. Нагадаем, Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ва ўласнай кватэры 3 студзеня. Супраць актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» сфабрыкавалі крымінальную справу.

Апошнія навіны