BE RU EN

Джэн Псакі распавяла пра тактыку ЗША наконт «Паўночнага струменю-2»

  • 24.02.2021, 11:37

Адміністрацыі Байдэна будзе ўзмацняць энэргетычную бяспеку Еўропы.

ЗША маюць намер працаваць з хаўруснікамі і партнёрамі з мэтай паўплываць на сітуацыю вакол газаправода Паўночны струмень-2 і не ўважаюць санкцыі за адзіны спосабам развязання пытання. Пра гэта на брыфінгу заявіла прэс-сакратарка прэзідэнта ЗША Джэн Псакі, паведамляе korrespondent.net.

"Санкцыі - толькі адзін з многіх важных інструментаў для гарантавання энэргетычнай бяспекі, таму мы таксама будзем працаваць з нашымі хаўруснікамі і партнёрамі, каб узмацніць энэргетычную бяспеку Еўропы", - сказала Псакі.

Яна нагадала, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн уважае гэты праект газаправода за "дрэнную ідэяю".

Раней паведамлялася, што Украіна і Польшча звярнуліся да Байдэн праз ПС-2. МЗС дзвюх краін у супольным звароце заклікалі Байдэна не дапусціць заканчэння будаўніцтва газаправода Паўночны струмень-2.

Апошнія навіны