BE RU EN

Сярэднегадавая тэмпература ў Менску амаль такая ж, як у Стакгольме

  • 24.02.2021, 10:40

У Маскве, Вільні і Рызе звычайна халадней, а ў Варшаве і Кіеве - цяплей.

Мяркуючы з адлігі, якая адбываецца ў Беларусі, тэмпература ў канцы лютага пачынае імкнуцца да сярэднегадавой у беларускай сталіцы, піша thinktanks.by.

Калі паглядзець карту сярэднегадавых тэмператур, то Менск - цалкам сабе Еўропа. Сярэднегадавая тэмпература ў беларускай сталіцы складае 6,7 градуса паводле Цэльсію. У Маскве, Вільні і Рызе звычайна халадней, а ў Варшаве і Кіеве - цяплей.

Як ні дзіўна, але сярэднегадавая тэмпература ў Менску практычна супадае з тэмпературай у Стакгольме. Прычына гэтаму - цёплае цячэнне Гальфстрым, дзякуючы чаму клімат у Швэцыі, нягледзячы на паўночныя шыроты, даволі мяккі.

Апошнія навіны