BE RU EN

У Беларусі чацвёрты раз за год падаражэла аўтамабільнае паліва

  • 23.02.2021, 11:10

Цэны падняліся на адну капейку.

Як паведамляе прэс-служба «Белнафтахіма», раздробныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну з 23 лютага павялічыліся на 1 капейку.

Сёння 1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 74 капейкі, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 84 капейкі, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 6 капеек, дызельнае паліва - 1 рубель 84 капейкі.

Варта адзначыць, што з пачатку года паліва даражэе ўжо ў чацвёрты раз.

Апошнія навіны