BE RU EN

У Беларусі продажы новых аўтамабіляў у студзені ўпалі амаль на 40%

  • 12.02.2021, 11:08

У беларусаў скончыліся грошы?

Беларускі аўтарынак працягвае скарачацца. У студзені 2021 года продажы новых аўтамабіляў упалі на 37,6% у параўнанні са снежнем мінулага года.

Паводле звестак Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, за месяц было прададзена 2 760 аўтамабіляў, у тым ліку лёгкі камерцыйны транспарт, паведамляе tut.by.

Год таму ў студзені 2020 гадо збыт склаў 3 908 новых аўтамабіляў.

Лідарам у студзені была «Лада» з 621 прададзеным аўтамабілем, на другім месцы - Geely з 315 машынамі, а на трэцім - Skoda з 279 аўтамабілямі.

Апошнія навіны