BE RU EN

Politico: Лукашэнка - чума Еўропы

  • 9.12.2021, 21:26

Амерыканскае выданне назвала мазаічнага псіхапата пагрозай для Еўропы.

Выданне Politico пералічыла палітыкаў, якіх лічыць пагрозай для Еўропы. У спіс патрапіў мазаічны псіхапат Аляксандр Лукашэнка. Матэрыял аб ім апублікаваны на сайце выдання.

Politico піша, што «задушыўшы» апазіцыю ўнутры краіны, Лукашэнка пачаў правакаваць Польшчу і Літву, стаўшы «адным з самых клапотных суседзяў для ЕЗ».

У выданні Сіняпальцага палічылі «чумой Еўропы». Акрамя пераследу апазіцыі, Лукашэнку абвінавацілі ў вядзенні гібрыднай вайны супраць Еўразвязу з дапамогай мігрантаў і ва ўгоне рэйса Ryanair, на борце якога знаходзіўся Раман Пратасевіч. Пры гэтым Politico ўважае, што дзеянні Лукашэнкі застаюцца беспакаранымі.

Апошнія навіны