BE RU EN

Instagram верне храналагічную стужку

  • 9.12.2021, 20:51

Сацсетка адмовілася ад храналагічнай стужкі ў 2016 годзе.

Сацсетка Instagram плануе вярнуць храналагічную стужку. Пра гэта паведаміў кіраўнік сацсеткі Адам Масеры падчас выступу ў Сенаце ЗША, піша Techcrunch.

Сацсетка адмовілася ад храналагічнай стужкі ў 2016 годзе. Сёння стужка Instagram працуе паводле алгарытмаў, якія вызначаюць перавагі карыстальніка і паказваюць першымі тыя публікацыі, якія будуць для чалавека найболей цікавымі.

На слуханнях у Сенаце ў Масеры спыталі, ці лічыць ён, што спажыўцы павінны мець магчымасць выкарыстоўваць Instagram без «маніпулявання алгарытмамі». У адказ ён заявіў, што сацсетка працуе над версіяй храналагічнай стужкі, якую спадзяецца запусціць у першым квартале наступнага года.

Выданне ўважае малаверагодным, што Instagram зробіць гэта параметрам па змаўчанні, улічваючы перавагі, якія даюць алгарытмы з пункту гледжання ўзаемадзеяння карыстальнікаў з аплікацыяй.

Апошнія навіны