BE RU EN

«Прессбол» выдаліў навіну аб перамозе Шкурына ў галасаванні за званне найлепшага футбаліста Беларусі

  • 9.12.2021, 20:38

Цэнзура ў некалі галоўнай спартыўнай газеце Беларусі становіцца смешнай і абсурднай.

Беларускі форвард кіеўскага «Дынама» Ілля Шкурын стаў найлепшым футбалістам Беларусі-2021 паводле апытання карыстальнікаў «Прессбола». Нататка аб перамозе форварда з'явілася на сайце газеты, аднак пазней яе выдалілі, паведамляе «Трибуна».

Адзначым, што за Шкурына, які падтрымаў перамены, прагаласавалі 2064 чалавекі (30,1%). Другое месца заняў форвард «Гомеля» Андрэй Салавей (1632 галасы, 23,8%), трэцім стаў нападнік маскоўскага «Лакаматыва» Віталь Лісаковіч (730 чалавек, 10,6%).

Апошнія навіны