BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да -15 градусаў

  • 9.12.2021, 19:32

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны праз галалёд.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі 10 снежня праз галалёд, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца пераважна воблачнае надвор'е. У многіх раёнах чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, які будзе пераходзіць у дождж, на дарогах галалёд. Месцамі магчымы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, раніцай і ўдзень парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля на поўдні да мінус 15 градусаў на поўначы. Удзень тэмпература паветра складзе нуль - плюс 5 градусаў, на поўначы слупок тэрмометра апусціцца да 2 градусаў марозу.

Апошнія навіны