BE RU EN

Аляксандра Герасіменя: Спадзяюся на жорсткія санкцыі ў дачыненні да НАК

  • 9.12.2021, 17:25

Аж да выключэння са складу МАК.

Плаўчыха і заснавальніца Фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя выказалася для праекта Play the game. Яна расказала аб магчымых новых санкцыях у дачыненні да Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Герасіменя адзначыла, што ўсе дакументы, якія пацвярджаюць стан спраў у беларускім спорце, перададзеныя ўжо ў МАК.

«На гэты момант мы чакаем пастановы МАК у дачыненні да НАК Беларусі. Улічваючы тое, што нягледзячы на санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да беларускага НАК, рэпрэсіі і дыскрымінацыя ў дачыненні да спартоўцаў, якія выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю, усё яшчэ захоўваюцца, я спадзяюся, што МАК увядзе больш жорсткія санкцыі аж да выключэння НАК са складу МАК», — сказала Герасіменя.

У інтэрв'ю Герасіменя канстатавала, што захады Міжнароднага алімпійскага камітэта, ужытыя ў дачыненні да Беларусі, малаэфектыўныя.

Апошнія навіны