BE RU EN

Польскі F-16 перахапіў расейскі самалёт-выведчык

  • 9.12.2021, 14:42

Перахоп адбыўся над Балтыйскім морам.

Польскі знішчальнік F-16, які знаходзіцца на дзяжурстве ў Літве, перахапіў на Балтыйскім морам расейскі самалёт-выведчык. Пра гэта паведаміў Генштаб Войска Польскага.

«Па сігнале Alfa Scramble польскі F-16, які дзяжурыў у рамках у Літве, перахапіў расейскі выведвальны самалёт Іл-20 у паветранай прасторы над Балтыйскім морам», - паведамілі ў Генштабе.

Польскія самалёты выконвалі трэніровачны палёт, аднак затым атрымалі загад на перахоп неапазнанага самалёта. Ён быў апазнаны як Іл-20. Расейскі самалёт не звязваўся са службамі кантролю паветранага руху падчас палёту над морам.

Апошнія навіны