BE RU EN

Шклоўскі шызафрэнік рыхтуе краіну да продажу

  • 9.12.2021, 14:08

Заводы і прадпрыемствы «растаюць» на вачах.

«Як мы паведамлялі ў пачатку восені, шклоўскі шызафрэнік рыхтуе краіну да продажу», піша тэлеграм-канал Беларускага аб'яднання рабочых (БАР):

— Мы падрабязна распавядалі, для чаго вядуць скарачэнні на прадпрыемствах, з якой мэтай іх прызнаюць банкрутамі і наколькі збанкрутавалае прадпрыемства больш таннае за тое, што развіваецца. Многія паставіліся да гэтага скептычна.

Але што мы бачым сёння? За апошнія два месяцы больш за дзясятак прадпрыемстваў у Беларусі прызнаныя банкрутамі. Частка ўжо выстаўленая на таргі. Не сталі выключэннем ільноздабыўная і льноапрацоўчая галіны.

Эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў ААТ «Віцебскабллён» банкрутам і пачаў яго ліквідацыю праз запазычанасці. Да гэтага, у ліпені, у Віцебскай вобласці згалеў «Мёрскі льнозавод». Некалькі гадоў таму збанкрутаваў «Коханаўскі льнозавод» у Талачынскім раёне.

Фактычна, ільняная галіна эканомікі была проста знішчаная.

Такія ж не вясёлкавыя перспектывы чакаюць астатнія галіны і сферы дзейнасці, куды запусціў сваіх «моцных гаспадарнікаў» стары шызафрэнік.

Апошнія навіны