BE RU EN

Усе беларускія банкі рыхтуюць да адключэння ад SWIFT

  • 9.12.2021, 23:16

Рэжым замітусіўся.

Усе беларускія банкі падключыліся да расейскага аналага SWIFT (Сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў ЦБ Расеі), паведамляе РІА «Новости».

«На сёння ўсе беларускія банкі падключаныя да Сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў», — заявіў начальнік управы дэпартамента нацыянальнай аплатнай сістэмы Банка Расеі Дзяніс Барышкоў.

Інтэграцыя сістэм перадачы фінансавых паведамленняў і разлікаў уваходзіць у адну з 28 саюзных праграм, якія зацвердзілі ў лістападзе 2021-га.

Нагадаем, што ЗША рыхтуюць новы пакет санкцыяў супраць Расеі на выпадак узброенага ўварвання ва Украіну. Дакумент уключае так званы «ядзерны варыянт» - адключэнне Расеі ад міжнароднай аплатнай сістэмы SWIFT.

Аб неабходнасці адключыць беларускую банкаўскую сістэму ад SWIFT у адказ на рэпрэсіі рэжыму супраць грамадзян краіны неаднаразова заяўлялі лідары беларускай апазіцыі.

Калі ў планаваным шостым пакеце санкцый, які абяцае быць самым маштабным за ўвесь гэты час, будзе пункт пра выключэнне Беларусі са SWIFT, то ніякія спробы кампенсаваць гэта з дапамогай расейскага аналага не дапамогуць пазбегнуць вялікіх страт. Беларусь трывала ўвойдзе ў спіс краін трэцяга свету, куды ніводзін замежны інвестар не рызыкне фундаваць свае грошы.

SWIFT — міжнародная міжбанкаўская сістэма перадачы інфармацыі і ажыццяўлення выплат, да якой падключаныя больш за 11 тысяч найбуйнейшых арганізацый амаль ва ўсіх краінах свету.

Апошнія навіны