BE RU EN

СМІ: Беларусь перастала пастаўляць нафту ў Нямеччыну ў снежні

  • 9.12.2021, 12:38

Санкцыі супраць Беларуснафты дзейнічаюць.

Беларусь са снежня не пастаўляе нафту ў Нямеччыну. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на расейскую статыстыку.

Экспартам нафты з нашай краіны займаецца "Беларуснафта". Беларуская сыравіна здаецца ў нафтаправод "Дружба" і змешваецца з расейскай нафтай. У звестках Еўрастата звесткі аб пастаўках нафты з Беларусі ў Нямеччыну адсутнічаюць.

Агенцтва сцвярджае, што згодна з экспартным графікам пастаўкі нафты з Беларусі праз "Дружбу" павінны былі скласці 151,6 тысяч тон. Аднак статыстыка ўказвае на тое, што на 7 снежня нафта ў гэтым месяцы не экспартавалася. План паставак на чацвёрты квартал складаў 450 тысяч тон. Ён выкананы на 87%. Пастаўлена 289,3 тысяч тон.

“Беларуснафта” з 2 снежня патрапіла пад санкцыі Еўразвязу. Дагэтуль ў дачыненні да прадпрыемства дзейнічалі толькі санкцыі ЗША. Пры гэтым у сектаральных санкцыях ЕЗ, уведзеных у чэрвені, нафту адсутнічала. Пад іх патрапілі толькі нафтапрадукты.

Апошнія навіны