Агрэсіўныя мігранты нападаюць на польскіх вайскоўцаў: відэа начной атакі пад Дубічамі
- 9.12.2021, 10:56
Беларускія спецслужбы працягваюць правакацыі на мяжы.
Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы паказала відэа няўдалай спробы прарваць мяжу Польшчы ў Дубічах-Царкоўных, дзе на начны штурм пайшла вялікая група мігрантаў з боку Беларусі.
"Мігранты па-ранейшаму паводзяць сябе агрэсіўна і нападаюць на нашых салдат і афіцэраў", - паведаміла Мінабароны Польшчы.
Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.
15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".
16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.
Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.
26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб узняць іх на новы штурм польскай мяжы.
1 снежня беларускія спецслужбы абстралялі польскі прымежны горад Тэрэспаль. Абстрэлам былі знішчаны асвятляльныя мачты на мяжы з Беларуссю.