BE RU EN

Вялікія групы мігрантаў з драўлянымі насціламі пайшлі на штурм мяжы з Польшчай

  • 9.12.2021, 10:28

За дзень польскія памежнікі адбілі 80 нападаў.

Вялікія групы мігрантаў з боку Беларусі працягваюць кожны дзень спрабаваць штурмаваць мяжу Польшчы.

Учора некалькі вялікіх груп мігрантаў спрабавалі прарвацца праз загароду ў раёне Дубічаў-Царкоўных і Чарэмшы. Мігранты беспаспяхова спрабавалі пералезці цераз паркан з калючым дротам пры дапамозе драўляных мастоў.

Усяго за сераду было зарэгістравана 80 спробаў парушэння мяжы, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб узняць іх на новы штурм польскай мяжы.

1 снежня беларускія спецслужбы абстралялі польскі прымежны горад Тэрэспаль. Абстрэлам былі знішчаны асвятляльныя мачты на мяжы з Беларуссю.

Апошнія навіны