BE RU EN

Украінскі амбасадар заклікаў Нямеччыну зладзіць «халодны душ» Пуціну

  • 9.12.2021, 9:57

Пасля абрання новага канцлера Кіеў разлічвае на магутны голас з Бэрліна.

Амбасадар Украіны ў Нямеччыне Андрэй Мельнік папрасіў новы ўрад ФРГ зладзіць Расеі "халодны душ". Пра гэта ён выказаўся ў інтэрв'ю выданню Berliner Zeitung.

Ён падкрэсліў, што пасля абрання новага канцлера Нямеччыны Олафа Шольца Кіеў разлічвае на "магутны голас з Бэрліна" і "моцную дыпламатычную ініцыятыву", якая будзе сканцэнтраваная не толькі на прадухіленні вайсковай пагрозы для Еўропы, але і на вяртанні Украіне Данбаса і Крыма.

Мельнік таксама звярнуўся да Шольца з заклікам склікаць найбліжэйшыя тыдні саміт у "нармандскім фармаце", які дазволіць "вярнуць за стол перамоў" прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

"У той жа час мы заклікаем увесь федэральны ўрад апублікаваць спіс жорсткіх і балючых захадаў супраць Расеі, уключаючы забарону на "Паўночны струмень-2", калі Пуцін наважыцца на гэтую вайну, нягледзячы на ўсе папярэджанні", – дадаў дыпламат.

8 снежня лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПН) Олаф Шольц быў абраны канцлерам Нямеччыны. Ён атрымаў 395 з 736 галасоў сярод дэпутатаў ніжняй палаты парламента на выбарах у бундэстагу.

Апошнія навіны