BE RU EN

«Мінсктранс» касуе аўтобусы ў Коўна, Вільню, Рыгу і Варшаву

  • 8.12.2021, 22:29

Рэйсы скасуюць у перыяд навагодніх святаў.

У перыяд навагодніх святаў "Мінсктранс" касуе свае рэйсы ў Коўна, Вільню, Рыгу і Варшаву, паведамілі ў прэсавай службе арганізацыі.

31 снежня не адбудуцца рэйсы з Менска ў Рыгу (адпраўленне а 22:00) і назад (22:00), з Менска ў Коўна (23:30), а таксама з Коўна ў Менск (17:30), з Менска ў Кіеў (22.30) і назад (21.30), з Менска ў Варшаву (13.30) і з Варшавы ў Менск (19.30 і 23.00).

1 студзеня касуюцца аўтобусы з Менска ў Вільню (8.30 і 11.00), і назад (14.00 і 17.30), з Менска ў Варшаву (00.10 і 8.00) і з Варшавы ў Менск (12.00).

Апошнія навіны