BE RU EN

Беларусь увяла ліцэнзаванне часткі імпарту з Украіны

  • 8.12.2021, 20:38

За "неканструктыўны падыход".

Беларусь увяла ліцэнзаванне імпарту асобных тавараў з Украіны, у тым ліку прадукцыі, аналагі якой вырабляюць прадпрыемствы "Беллеспаперапрама". Адпаведную пастанову Саўмін прыняў 7 снежня. Падкрэсліваецца, што гэта "адказ на неканструктыўны падыход". Урад спасылаецца на "сістэматычныя парушэнні Украінай прынцыпаў свабоднага гандлю".

Пад ліцэнзаванне трапілі шпалеры, пліты драўнянастружкавыя і драўнянавалакністыя, туалетная папера, асобныя віды кардоннай і папяровай упакоўкі, мэбля, зазначае "Беллеспаперапрам". "Белдзяржхарчпрам" паведамляе аб ліцэнзаванні паставак шакаладу, кандытарскіх вырабаў, печыва, піва.

А тым часам Украіна працягвае нарошчваць пастаўкі беларускага бензіну. Як паведамляе Кансалтынгавая група А-95, пастаўкі за лістапад выраслі на 10% у параўнанні з лістападам мінулага года і склалі 94 400 тон. Рост ідзе ўжо 6 месяцаў запар.

Таксама ў сераду стала вядома, што Украіна скасавала спецыяльную мыту на 35% на імпарт беларускіх аўтобусаў, грузавых аўто і спецтэхнікі (яна была ўведзеная ў красавіку).

Апошнія навіны