BE RU EN

Харватыя падпісала дэкларацыю аб еўрапейскай перспектыве Украіны

  • 8.12.2021, 20:16

Харватыя стала шостай сярод краін ЕЗ, якія падпісалі дэкларацыю.

Харватыя стала шостай сярод краін Еўрапейскага Звязу, якія падпісалі дэкларацыю аб еўрапейскай перспектыве Украіны. Пра гэта 8 снежня заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на брыфінгу пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Рэспублікі Харватыі Андрэем Плянковічам, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

"Сёння Украіна і Харватыя зрабілі вельмі важны крок на шляху ўмацавання дружбы і ўзаемадзеяння паміж дзвюма нашымі краінамі. Харватыя з'яўляецца ўжо шостай дзяржавай ЕЗ, з якой Украіна ўкладае такі важны палітычны дакумент. Высока цаню і цвёрдую падтрымку з боку нашых харвацкіх партнёраў руху Украіны да сяброўства у Альянсе", - падкрэсліў Зяленскі.

Плянковіч у сваю чаргу заявіў, што Харватыя ўсебакова падтрымлівае курс Украіны ў Еўразвяз.

"Мы падтрымліваем еўрапейскія ініцыятывы Украіны, падтрымліваем працэсы рэформ і мяркуем, што гэта найлепшы шлях для таго, каб падвысіць якасць жыцця украінцаў і прыстасаваць прававую сістэму і эканамічны рынак", - сказаў харвацкая прэм'ер.

Апошнія навіны