BE RU EN

Фанаты «Ёкерыта» выступаюць за байкот гульні з менскім «Дынамам»

  • 8.12.2021, 18:25

Хакеістаў заклікалі зрабіць свой унёсак у абарону правоў чалавека.

Заўзятары «Ёкерыта» на сваім сайце змясцілі зварот, у якім выказалі нязгоду з правядзеннем гульні паміж камандай з Гельсінак і менскім «Дынамам», паведамляе Tribuna.com.

- Асацыяцыя «Etelapaaty», фан-клуб «Ёкерыта» з Гельсінак выступае супраць планаванай гульні паміж «Ёкерытам» і менскім «Дынамам», якая мае прайсці 12.12.2021, праз дрэнную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Мы заклікаем «Ёкерыт» дзейнічаць у адпаведнасці з заходнімі вартасцямі і рабіць свой унёсак у абарону правоў чалавека.

Мы таксама хочам выказаць салідарнасць з тымі, хто пацярпеў ад сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, - гаворыцца ў звароце.

Апошнія навіны