BE RU EN

Іван Біёнчык стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба «Шахцёр»

  • 8.12.2021, 18:07

Кантракт са спецыялістам разлічаны на тры гады.

Іван Біёнчык стаў галоўным трэнерам "Шахцёра", паведамляе by.tribuna.com.

Папярэднім клубам Біёнчыка быў "Гомель", які ён узначаліў у 2020 годзе і разам з ім выйшаў у вышэйшую лігу. Сёлета гомельскі клуб фінішаваў у чацвёрцы чэмпіянату Беларусі.

Разам з Біёнчыкам у «Шахцёр» перайшлі ягоныя памочнікі Ігар Кушан і Антон Амельчанка.

Апошнія навіны