BE RU EN

Японія набывае буйную лясную кампанію на расейскім Далёкім Усходзе

  • 8.12.2021, 16:23

Расейскі лес прадаўжаюць скупляць.

Японская Iida Group набудзе 75% у лесапрамысловым холдынгу RFP Group прыкладна за $525 млн. Сукупная доля яго цяперашніх акцыянераў – Рамана Абрамовіча, Аляксандра Абрамава і РФПІ – размыецца да 25%, паведамляе rbc.ru.

Японская Iida Group Holdings, атрымаўшы дазвол расейскіх уладаў, абвясціла аб набыцці 75% у лесапрамысловым холдынгу RFP Group, падкантрольным Раману Абрамовічу, Аляксандру Абрамаву і іх партнёрам.

Агульная ацэнка ўгоды, уключаючы набыццё акцый, удзел у дадатковай эмісіі і інвестыцыі ў кампанію, складзе амаль $525 млн, гаворыцца ў паведамленні японскай кампаніі. Угоду плануецца закрыць у сярэдзіне студзеня 2022 года, гаворыцца ў паведамленні японскай кампаніі.

Iida Group набывае акцыі падчас дадатковай эмісіі, яна размывае долі існых акцыянераў. Да ўгоды Milhouse Абрамовіча належала 31%, Invest AG Абрамава і Аляксандра Фралова - 27%, Расейска-кітайскаму інвестыцыйнаму фонду (РКІФ, створаныя РФПІ і Кітайскай інвестыцыйнай карпарацыяй) - 42%. Іх сукупная доля скарачаецца да 25%, растлумачыла РБК крыніца, блізкая да аднаго з бакоў угоды.

Раней урадавая камісія па замежных інвестыцыях абавязала японскага інвестара інвеставаць у кампанію $150 млн цягам пяці гадоў (да канца 2026 года) у развіццё лесаперапрацоўкі на Далёкім Усходзе. РКІФ, Iida і іншыя акцыянеры інвестуюць звыш 10 млрд руб. (Акурат блізу $150 млн) у RFP Group для пашырэння дрэваапрацоўчых магутнасцяў, паведаміла прэс-служба РФПІ. Цяпер кампанія перапрацоўвае 50 адсоткаў нарыхтаванага лесу і плануе давесці гэты паказчык да 100 адсоткаў да 2025 года.

У кампаніі вельмі высокая пазыковая нагрузка – больш за $350 млн, якія трэба адымаць з агульнай сумы ўгоды, кажа крыніца, блізкая да акцыянераў RFP. Японцы атрымліваюць 75% RFP у асноўным за кошт выпуску новых акцый амаль на $150 млн, якія пойдуць у кампанію, дадаў ён.

У чым сэнс угоды для абодвух бакоў

Адзін з суўладальнікаў RFP Group Абрамаў на сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у верасні распавёў аб складанасцях са збытам прадукцыі на экспартных рынках. «Прадукцыя лесаперапрацоўкі з Расеі нідзе не вітаецца, ніхто яе не чакае. Гэта канкурэнтная барацьба. Калі месца расейскага круглага лесу на паўднёва-ўсходніх рынках вельмі хутка заняў лес з ЗША, Канады і Новай Зеландыі, то прадукцыя лесаперапрацоўкі стала сутыкаецца перш за ўсё з коштавай дыскрымінацыяй», - сказаў ён.

Тады Абрамаў згадаў аб перамовах з японскім інвестарам: «Гаворка ідзе аб уваходжанні ў капітал кампаній японскага канцэрна Iida - да 50% унутранага рынку Японіі. Гэта домабудаўнічы канцэрн, яны будуюць за год амаль 50 тысяч дамоў». Ён асобна адзначыў, што ў гэтай угодзе для ўладальнікаў RFP самае галоўнае «не грошы, якія яны прынясуць, хаця гэта таксама важна. Самае галоўнае - гэта эксклюзіўны доступ да японскага рынку». Цяпер расейскія кампаніі, з ягоных слоў, не маюць да яго доступу праз «картэльныя структуры» рынку Японіі.

Японская Iida ў сваім прэс-рэлізе паведаміла, што ўгода ў першую чаргу забяспечыць яе сыравіннай базай: пасля павелічэння аб'ёму лесаперапрацоўкі RFP у 2, 3 разы - з 752 тысяч куб. м (чакаецца за 2021 год) да 1,7 млн куб. м. Гэтай сыравіны выстарчыць на будаўніцтва 46 тысяч дамоў на год. «У Японіі прадаўжаецца дэфіцыт матэрыялаў, звязаны з недахопам піламатэрыялаў. Набыццё RFP дазволіць Iida Group закупляць у дастатковай колькасці якасныя экалагічна чыстыя лесаматэрыялы», - падкрэсліла кампанія.

Акрамя гэтага, купля лесапрамысловага холдынгу адпавядае стратэгіі нізкавугляроднага развіцця, бо паглынальная здольнасць лясных дзялянак RFP ацэньваецца кампаніяй на 9500000 т CO2 за год, а гэта эквівалентна аб'ёму выкідаў 1 млн японцаў, гаворыцца ў паведамленні пакупніка.

Якія ўмовы паставілі інвестару

Урадавая камісія кантролю за ажыццяўленнем замежных інвестыцый, якую ўзначальвае прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін, 29 лістапада адобрыла продаж 75% RFP Group. Але японскаму інвестару былі пастаўленыя тры асноўныя ўмовы:

Паэтапныя інвестыцыі $150 млн на пяць гадоў (да канца 2026 года) у развіццё лесаперапрацоўкі на Далёкім Усходзе. Гэтыя грошы павінны пайсці на будаўніцтва новых магутнасцяў для перапрацоўкі драўніны, а таксама на пашырэнне і мадэрнізацыю існых магутнасцяў завода RFP Group у Амурску на поўначы Хабараўскага краю.

За пяць гадоў інвестар павінен забяспечыць рост агульнага аб'ёму лесаперапрацоўкі RFP у 2,3 раза, а таксама нарасціць вытворчасць прадукцыі глыбокай перапрацоўкі.

Апошнія навіны