У ЕЗ зацвердзілі санкцыі супраць ПВК «Вагнера»
- 8.12.2021, 15:07
Фармаванне наймітаў прызнанае агентам расейскай дзяржавы.
У сераду, 8 снежня, амбасадары краін Еўразвязу зацвердзілі санкцыі супраць членаў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнера». Таксама абмежаванні распаўсюджваюцца і на трох расейцаў, якія супрацоўнічалі з наймітамі.
Пра гэта паведамляе брусельскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк у Twitter.
«Амбасадары ЕЗ сёння наважылі даць зялёнае святло санкцыям супраць групы «Вагнера». ЕЗ таксама дадасць трох асоб, звязаных з групай, у свой рэжым санкцый у правах чалавека, аднаго чалавека ў спіс па Лібіі, трох у свой спіс аб Украіне і дзвюх фізічных асоб «і трох юрыдычных асоб у свой спіс па Сірыі. Усе яны з Расеі», - напісаў Ёзвяк.