BE RU EN

У Беларусі затрымалі грамадзяніна Ізраіля, сузаснавальніка праекту WiFi Map

  • 8.12.2021, 12:45

Сёння яго будуць судзіць.

У спісах прозвішчаў затрыманых учора з'явілася прозвішча праграміста Зміцера Плашчынскага. Ён грамадзянін Ізраіля, піша dev.by.

Дзмітрый - кофаўндэр і распрацоўшчык WiFi Map, займаецца гэтым праектам з 2012 года.

Сёння ў тэлеграм-канале ГУБАЗ з'явілася інфармацыя пра ягонае затрыманне і «пакаяльнае відэа».

Там адзначылі, што ён быў падпісаны на каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі.

Апошнія навіны