BE RU EN

Палітвязень Анджэй Пачобут стаў журналістам года паводле версіі Grand Press

  • 8.12.2021, 11:50

Гэта адная з найважнейшых журналісцкіх узнагарод у Польшчы.

Палітвязень Анджэй Пачобут, які амаль год знаходзіцца ў беларускай турме, стаў журналістам году паводле версіі Grand Press. Гэта адная з найважнейшых журналісцкіх узнагарод у Польшчы, паведамляе press.pl.

Пераможцу выбірала не спецыяльнае журы, а самі журналісты.

За Анджэя Пачобута ўзнагароду атрымліваў ягоны калега па «Gazecie Wyborczej» Яраслаў Курскі:

- Сіла Анджэя Пачобута не ў тым, што ён напісаў нейкі важны тэкст сёлета. Больш важнай была ягоная пазіцыя, якая значна важнейшая за рэпартажы, каментары і розную публіцыстыку. Гэта сведчанне таго, што свабода слова не мае цаны і ёй не гандлююць.

Анджэя Пачобута затрымалі паводле «справы палякаў» увесну 2021 года. У канцы траўня тры жанчыны, затрыманыя ў гэтай справе - Ірэна Бернацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава - былі вывезеныя з Беларусі ў Польшчу. Пачобут, як і старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, выязджаць адмовіліся.

Апошнія навіны