BE RU EN

Адміністрацыя гомельскай жаночай калоніі здзекуецца з Паліны Шарэнда-Панасюк

  • 8.12.2021, 9:38

Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» зноў змясцілі ў карцар.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітычная зняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк з 1-га снежня зноў змешчаная ў карцар на 10 дзён. Пра гэта паведаміў «Белсату» муж актывісткі Андрэй Шарэнда.

«У гомельскай жаночай калоніі Паліна знаходзіцца са жніўня і за гэты час яна ўжо пяты раз у карцары. Паліна не прызнае гэтую ўладу, лічыць сябе захопленай у палон, і іх гэта раздражняе, яны не могуць яе зламаць, і вось такім чынам помсцяць», - кажа Андрэй.

Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі ва ўласным доме 3 студзеня. Туды ўварваліся сілавікі. Суд Маскоўскага раёна Берасця 9 чэрвеня незаконна прызначыў актывістцы "Еўрапейскай Беларусі" 2 гады калоніі.

Апошнія навіны